Уладзiмiр Рудзiнскi, ветэран педагагiчнай працы, якi працаваў у школе настаўнiкам гiсторыi i грамадазнаўства 43 гады, хвалюецца, што беларуская мова выраджаецца i гэтую праблему трэба тэрмінова вырашаць. Настаўнiк са стажам лiчыць, што па выніках перапiсу насельнiцтва 2019 года жыхароў Беларусi, якiя назавуць беларускую мову роднай, будзе значна менш, чым раней. Таму ён прапануе свае захады, каб палепшыць сiтуацыю.
1. ЧАМУ НЕАБХОДНА ТРЫМАЦЦА ЗА МОВУ
На думку Рудзiнскага, перш за ўсё трэба ўкаранiць мову ў асяроддзi. Бо родная мае быць толькi мова тваіх бацькоў, сяброў, блізкіх. Тая мова, на якой ты думаеш. Для гэтага трэба пастаянна знаходзiцца ў асяроддзi, дзе ёй актыўна карыстаюцца. На жаль, пакуль нават высокапастаўленыя чыноўнiкi i тыя, ад каго гэта залежыць, мала ствараюць або не вельмi жадаюць ствараць пэўных умоў для з’яўлення ў грамадстве такой патрэбы.
Можна прыгадаць мудрыя словы Францiшка Багушэвiча: «Шмат было такiх народаў, што страцiлi найперш мову сваю, так, як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым i зусiм замёрлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлi!»
I гэта не гучныя словы, а iсцiна, правераная вопытам мноства народаў на працягу некалькiх тысячагоддзяў. Дзе сёння таленавiты, культурны i працавiты народ майя, якi жыў калiсьцi ў Лацiнскай Амерыцы i аб якiм вучнi толькi ведаюць са старонак гiсторыi або iншых крынiц? Або куды падзявалiся многiя малыя народы i народнасцi Сiбiры i Крайняй Поўначы (iх было амаль 60), якiя калiсьцi пражывалi на тэррыторыi былога Савецкага Саюза! Калi ёсць родная мова, тады трымаецца, жыве i развiваецца як асобны чалавек, так i ўся нацыя i нават дзяржава.
2. ВЫКЛАДАЦЬ ГIСТОРЫЮ ПА-БЕЛАРУСКУ
Не менш важна вывучаць гiсторыю менавiта па — беларуску. Вельмi крыўдна, што некаторыя маладыя настаўнiкi, якiя толькi скончылi ВНУ, не зусiм добра валодаюць беларускай мовай. Таму хтосьцi з iх не жадае выкладаць на ей гiсторыю Беларусi. Зараз у гарадскiх i сельскiх школах гiсторыя Беларусi выкладаецца толькi па-руску, i сам падручнiк напiсан на рускай мове, хаця ёсць i беларускамоўныя кнiгi. Хтосьцi скажа, что так захацелi вучнi i iх бацькi, у якiх ёсць права выбару мовы згодна з артыкулам 90 Кодэкса аб адукацыi. Але ж усе яны жывуць у суверэннай, незалежнай Беларусi, дзе адной з дзяржаўных моў з’яуляецца беларуская.
3. РУСКАЯ = БЕЛАРУСКАЯ
Грамадзянiн павiнен валодаць дзяржаўнымi мовамi ў роўнай ступенi, чаму непасрэдна паспрыяе выкладанне гiсторыi Беларусi на беларускай мове. I баяцца гэтага не трэба нi бацькам, нi вучням.
Неверагодна, але ў савецкi час у Беларусi значна больш карысталiся роднай мовай, больш было беларускiх выданняў, газет, школ з беларускай мовай навучання, чым зараз у незалежнай, суверэннай дзяржаве. Шкада, что яна так i не заняла сваё пачэснае месца i паступова выцясняецца рускай.
4. МОВУ ТРЭБА ЧУЦЬ З ДЗЯЦIНСТВА
Неабходна як мага хутчэй лiквiдаваць раздзяленне школ на беларускамоўныя i рускамоўныя. У Беларусi ўсе школы беларускiя! У iх павiнны прысутнiчаць у роўнай ступенi i беларуская, i руская мовы. Наша бяда нават не ў тым, што дзецi не могуць цi не жадаюць размаўляць на роднай мове. Сiтуацыя нашмат горшая: яны ўжо страцiлi здольнасць да беларускага вымаўлення, бо яны амаль не чуюць яго з дзяцiнства.
Пэўную надзею ўсяляюць першыя крокi ў гэтым напрамку. У некаторых гарадах i пасёлках адкрываюць у дзiцячых садках беларускамоўныя группы. Так, у гэтым навучальным годзе ў двух дзiцячых садках Гомеля па рашэнню кiраўнiцтва ўпраўлення адукацыi гарвыканкама i са згоды бацькоў адкрыты дзве беларускамоўныя групы.
Натуральна, што немагчыма адрадзiць мову без псiха лагiчнага наст рою насельнiцтва на вывучэнне беларускай мовы. Гэта вельмi цяжка, бо нават выкладчыкi беларускай мовы i лiтаратуры карыстаюцца ёй толькi падчас заняткаў. У штодзённым жыццi яны аддаюць перавагу рускай мове.
5. ЗАЦIКАВIЦЬ ПРАЗ ТВОРЧАСЦЬ
Кожнаму беларусу трэба задумацца аб лёсе нашай беларускай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад нашых дзядоў і прадзедаў, аб гэтым багацці, якім валодаюць беларусы, і што нарадзіліся і жывуць у незалежнай, прыгожай і цудоўнай краіне — Беларусі. Лепш за усё людзi ўспрымаюць звесткi праз сродкі масавай інфармацыі, песнi, танцы, карціны і вырабы. Пахвальна, што ў некаторых школах рэспублiкi адкрыты цi адкрываюцца музеi або куткi беларускiх нацыянальных рамёстваў, этнаграфiчныя музеi беларускай нацыянальнай творчасцi. Менавiта творчасць павiнна ў значнай ступенi садзейнiчаць прывiццю вучням любовi да беларускай культуры, да роднай мовы. Няблага было б каб друкаваныя выданнi хоць зр эдку публікавалі свае артыкулы на беларускай мове. Гэта таксама садзейнічала б прапагандзе роднай беларускай мовы ў грамадстве.
Аўтар: Валерыя Шылянкова. Фота: Вячаслаў Каламіец
Подпишитесь на наш канал в Яндекс.ДзенБольше интересных новостей - в нашем Telegram