У кінатэатрах Гомеля адбудзецца прэм’ера фільма «Шторм: палаючы ліст» па-беларуску

Паказы фільма з аншлагамі прайшлі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. Агулам стужку ўжо паглядзела больш за 7 000 гледачоў, што параўнальна са зборамі замежных кінахітоў. Цяпер да спісу гарадоў далучыўся і Гомель. Паказы стартуюць з 14 снежня ў кінатэатрах «Мір» і «МініОН».

Акрамя захапляльнага сюжэта, фільм адметны тым, што ўпершыню выходзіць на экраны ў беларускім дубляжы. Гэта першая масштабная прэм’ера ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom.

— У такім выглядзе праект «Беларускія ўікенды» рэалізуецца ўпершыню за ўвесь час свайго існавання. Гэта стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы той велізарнай цікавасці, якой карыстаюцца ўсе мерапрыемствы у рамках «Беларускіх ўікендаў», і, вядома, актыўнай падтрымцы з боку нашых партнёраў, — адзначыў кіраўнік праекта «Беларускія ўікенды» Андрэй Кім.

Нідэрландская стужка 2017 года распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны. У атмасферы позняга Сярэднявечча на фоне вогнішча інквізіцыі разгортваюцца прыгоды ўратавання рукапісу Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара. Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб’ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці.

— Фільм «Шторм: палаючы ліст» — гэта найперш прыгодніцкая стужка. Аднак адсылкі да гістарычных фактаў, змешчаныя ў ім, не толькі фармуюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі — у прыватнасці, з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Таму сімвалічна, што фільм, прысвечаны гэтым падзеям, упершыню на сучасным этапе развіцця беларускага кінапракату будзе прадстаўлены адразу ў беларускамоўнай агучцы, — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

У гледачоў будзе магчымасць не толькі атрымаць задавальненне ад сюжэта, але і даведацца больш пра два вялікія юбілеі гэтага году: 500-годдзе Рэфармацыі і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і Бібліі Францыска Скарыны. Паглядзець расклад і набыць квіткі можна тут.

У 15:30 у кінатэатры «Мір» пачнецца канцэрт сярэднявечнай музыкі групы «Альба Рутэнія».  Пачатак паказу ў 16:00.

belkagomel.by

Чытайце таксама:

Подпишитесь на наш канал в Яндекс.Дзен
Больше интересных новостей - в нашем Telegram

В тему...

На платформе MonsterInsights